- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Напачатку акадэміі прагучэў амэрыканскі гімн у выкананьні Вольгі Казак-Анлар. Былі зачытаныя прывітаньні ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілла, губэрнатара штату Нью-Джэрзі Філіпа Мэрфі і ад кангрэсмэна Крыстафэра Сьміта. З прывітальным словам выступілі першы амэрыканскі амбасадар у Беларусі Дэвід Сўорц, а таксама намесьнік амбасадара Джон Кунстэдар. Апошні прамаўляў на выдатнай беларускай мове, выказваючы так шмат любові да беларускіх людзей і беларускай зямлі, што крануў аўдыторыю да сьлёз. Прысутных павіншавалі старшыня Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” Віталь Зайка і старшыня Галоўнай управы БАЗА Натальля Федарэнка, якая прадставіла ўсіх арганізатараў імпрэзы.