- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю 6 сакавіка на маляўнічым беразе ракі Гудзон у гарадку Осэнінг адбыўся традыцыйны беларускі абрад Гуканьня вясны. Ужо ў каторы раз імпрэза адбылася дзякуючы стараньням Лены і Пятра Рыжых, якім дапамагалі трое іхных сыноў. Спачатку ўдзельнікі сабраліся ва ўтульнай залі мясцовага яхт-клюба, дзе апрануліся ў беларускія народныя строі. Тады выйшлі на бераг ракі і, пасьля тлумачэньняў вядомай знаўцы беларускіх народных традыцыяў Валянціны Якімовіч, пачалі вадзіць карагоды і сьпяваць вясновыя песьні. Пасьля гэтага надыйшла чарга традыцыйных народных гульняў. У канцы абраду ўдзельнікі запісалі на кавалачках паперы свае нядобрыя пачуцьці і цёмныя думкі, ад якіх хацелі б пазбавіцца, і прычапілі тыя паперкі да лялькі-вядзьмачкі. Тады панесьлі тую ляльку да вады і там яе ўтапілі. Нашыя продкі верылі, што такія дзеяньні дазволяюць ім пазбавіцца ад цёмных сілаў, думак і пачуцьцяў.