- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падрыхтоўка паўзучага захопу тэрыторыі Беларусі, яе рэсурсаў, народа і дабра вынікае з імпэрскай стратэгіі Расеі і пачалася адразу пасьля здабыцьця дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Асаблівасьць гэтай стратэгіі ў тым, што захоп беларускай тэрыторыі плануецца і ажыцьцяўляецца Масквою шляхам ліквідацыі беларускай нацыі. Галоўны мэтад вынішчэньня – русыфікацыя, разбурэньне культуры і грамадзянскай супольнасьці. Ідэалягічная аснова і галоўны чыньнік такой тыпова фашыстоўскай палітыкі – дыскрэдытацыя, забарона і зьнішчэньне беларускай мовы.