- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская Антымарозная вечарына (Anti-freeze chill out) прайшла 24-га студзеня ў клюбе Meridian 23 на Мангэтане. Гэта ўжо другая па ліку беларуская вечарына ў рамках праекта Dzed Baradzed Party. Першая вечарына адбылася 11-га сьнежня 2015 г., у ёй бралі ўдзел беларускі поп-рок гурт “ProSSpekt” і DJ Christoph Noyman. Таксама беларускі гурт “Безь білета” прэзэнтаваў сваё відэамузыкальнае прывітаньне. Зьвярнуўшыся да беларусаў, што жывуць ў Нью-Ёрку, яны заклікалі землякоў зьбірацца разам, аб’ядноўвацца і стаць моцнай суполкай. У той дзень на вечар прыйшло амаль 150 чалавек. А квіткі ўжо былі распрададзеныя за дзень да імпрэзы. Таму, натхнёныя прыемнымі ўражаньнямі і добрымі водгукамі, мы, як арганізатары, вырашылі зладзіць новую вечарыну ўжо ў студзені 2016 года. Але гэтым разам правядзеньню імпрэзы перашкодзіла надвор’е. Сьнегапад і перабоі ў працы грамадзкага транспарту значна зьменшылі колькасьць гасьцей. Затое назва “Антымарозная вечарына” вельмі добра супала з тым, што адбывалася ў той дзень за сьценамі клюба. І ўсё ж 75 чалавек дабраліся і змаглі цудоўна адпачыць.