- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Унядзелю 16 лютага на Мангэтане на Калюмбус-Сыркл каля Сэнтрал Парку прайшла акцыя ў падтрымку змаганьня ўкраінцаў за свабоду і дэмакратыю ва Ўкраіне, супраць алігархічнага ўраду прарасейскага прэзыдэнта Януковіча і супраць умяшаньня Расеі ва ўкраінскія справы. Як вядома, цягам некалькіх месяцаў украінцы праводзяць сталую дэманстрацыю-змаганьне за дэмакратызацыю сваёй краіны, адхіленьне ад улады скампрамэтаванага ўраду і прэзыдэнта. Супрацьстаяньне маніфэстантаў і сілавых структураў ужо прынесла першыя ахвяры – адна зь іх у асобе грамадзяніна Беларусі М. Жызьнеўскага з Гомельшчыны, што браў удзел у змаганьні поруч з украінцамі й загінуў на барыкадах Эўрамайдану. Наагул, на здымках і відэазапісах з Майдану відаць шмат беларускіх нацыянальных сьцягоў і трапляюцца плякаты па-беларуску, шмат беларусаў бяруць удзел у падзеях у Кіеве ды іншых мясьцінах братняй Украіны.