- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад часоў Францускай рэвалюцыі словы “Свабода, Роўнасьць, Братэрства” ўспрымаюцца як частка адной тэндэнцыі – да справядлівейшага і гуманьнейшага чалавечага грамадзтва. Заяву пра тое, што ўсе людзі створаныя роўнымі, запісалі ў Дэклярацыі незалежнасьці айцы-заснавальнікі Злучаных Штатаў. Уся сыстэма адукацыі сучаснай Амэрыкі будуецца на паняцьцях роўнасьці ды справядлівасьці. Словы гэтыя, узгаданыя праз коску, можна сустрэць у шматлікіх заканадаўчых актах, газэтных артыкулах, пачуць у радыёперадачах, па тэлебачаньні і ў фільмах. Цяпер, калі паняцьці “сацыяльная справядлівасьць”, “няроўнасьць прыбыткаў” ды да іх падобныя, набіраюць усё больш прыхільнікаў, варта прыгледзецца да канцэптаў роўнасьці й справядлівасьці крыху ўважлівей.