- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Унядзелю 24 жніўня ў грамадзкай залі пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося сьвяткаваньне Дня аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і прэзэнтацыя двух кнігаў. Імпрэзу адкрыла кароткім словам, прывітаўшы прысутных, старшыня Бруклінскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Тацяна Красоўская. Яна нагадала, што 25 жніўня 1991 году, калі сэсія Вярхоўнага Савету Беларусі надала Дэклярацыі аб Суверэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закону, юрыдычна адбылося аднаўленьне незалежнасьці Беларусі, што мы і сьвяткуем цяпер.