- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты год, на які прыпала 100-годзьдзе Першай сусьветнай вайны і 75-годзьдзе Другой сусьветнай, стаў годам вайны ва Ўкраіне. Там, за парогам Беларусі, у самай братняй для беларусаў краіне, разгарнулася змаганьне паміж сіламі, што імкнуцца да свабоды і нармальнага заможнага жыцьця, і сіламі постсавецкай рэакцыі. Гэтая рэакцыя, пасеяная ў жыхарах усходу Ўкраіны расейскай прапагандай, скарыстаная Расеяй, якая на вачах ператвараецца ў таталітарную краіну, для апраўданьня агрэсіі. Назва “фашыст”, як і ў 1937 годзе, шчодра прыляпляецца палітычным апанэнтам, а таксама ўсім, хто супрацьстаіць расейска агрэсіі, не пагаджаецца з пуцінскай палітыкай “выпраўленьня гістарычнай несправядлівасьці”.