- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
5сьнежня ў Доме Маракоў на Мангэтане прайшло сьвяткаваньне Дня Герояў – 95-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, ладжанае супольна Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня” і Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем у Нью-Джэрзі. Напачатку імпрэзы старшыня “Пагоні” Віталь Зайка прывітаў прысутных і распавёў пра пляны і бягучыя справы арганізацыі. Ён прапанаваў прысутным адзначыць хвілінай цішы памяць аднаго з актыўных дзеячаў Згуртаваньня, што адыйшоў у вечнасьць, архіяпіскапа Юрыя (Эмігідыюша Рыжага).