- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю 1-га сьнежня ў Гайлэнд Парку, Нью-Джэрзі, адбылося сьвяткаваньне Дня Герояў – 93-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, ладжанае супольна Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня” і аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью-Джэрзі. Імпрэза адбылася ў грамадзкай залі пры царкве сьв. Маці Божае Жыровіцкае. З раніцы ў царкве прайшло набажэнства і паніхіда па змагарах, якія загінулі за волю і незалежнасьць Беларусі. Затым прысутныя падсілкаваліся смачным абедам, падрыхтаваным сястрыцтвам царквы з удзелам сп-няў Г. Войтанка і Л. Бакуновіч.