be
pdf

Верасень 10

літаратурна-мастацкі часопіс

Юбілейны “Верасень” Выйшаў з друку дзясяты -- юбілейны нумар выдання. Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі маладых аўтараў: Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Кацярыны Глухоўскай, Алены Сіманчык, Марыны Валасар, Наталлі Бінкевіч, Соф’і Марозавай, Алены Масцеравай, Алеся Мацулевіча. Друкуюцца таксама вядомыя аўтары: Наста Кудасава, Юрка Буйнюк, Валянціна Восіпава, Васіль Дэбіш. У раздзеле “Проза” са сваімі творамі выступаюць: Надзея Філон, Алёна Беланожка, Кацярына Шчасная, Сяргей Белаяр і Ірына Хадарэнка. Славацкую паэзію на старонках часопіса прэзентуе Пэтэр Мілчак, вершы якога на беларускую мову пераклала Святлана Богуш. Праблему “эгацэнтрызацыі мастацтва” у раздзеле “Крытыка” разглядае Эдуард Дубянецкі. Роздумамі з цыкла “У віры быцця і дум “ дзеліцца Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Чарговую серыю сваіх “Жодзінскіх фацэцый” друкуе Уладзімір Сіўчыкаў. У тым, што “Бог добра разумее па-беларуску” пераконвае чытачоў у сваім інтэрв’ю Глеб Лабадзенка. Аўтэнтычныя запісы, прысвечаныя Вялікдню, друкуе фалькларыст Генадзь Лапацін. З рэцэнзіямі на кніжныя навінкі выступаюць Таццяна Мацюхіна, Анатоль Трафімчык і Ала Петрушкевіч. Па традыцыі заканчваецца нумар “дыскаграфіяй” музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.

Пэрыёдыка: Верасень
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2014-08
  • Рэдактар: Акулін Эдуард
  • Выдавец: Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright © 2014 by Верасень
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org