- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
5 ліпеня ў Сейме Польшчы адбыліся слуханні па праблеме захавання ўнікальнай архітэктурнай спадчыны Гродна. Удзел у дыскусіі ўзялі дэпутаты польскага Сейму, прадстаўнікі Міністэрстваў культуры і замежных спраў Польшчы, з беларускага боку _ прадстаўнікі Руху “За Свабоду”. “Для Польшчы праблема захавання Гродна з’яўляецца важнай задачай” – зазначыў на сустрэчы старшыня Сеймавай камісіі на карысць супрацоўніцтва з Беларуссю Роберт Тышкевіч. Што могуць для захавання Гродна зрабіць палякі? Адказвае ўдзельнік сустрэчы, сябра Рады Руху “За Свабоду”, адзін з чальцоў ініцыятывы “Выратуем Гродна” Павал Мажэйка: «Самае важнае для нас, гэта тое, што Польшча можа ўзняць пытанне знішчэння Гродна на міжнародны ўзровень. Менавіта на той узровень, з якім беларускія ўлады мусяць лічыцца».