Вечар памяці бязвінна забітых у сталічнай Масюкоўшчыне
2020-11-09 12:45
Вечар памяці бязвінна забітых прайшоў каля аднаго з ацалелых будынкаў канцлагера для савецкіх ваеннапалонных Шталаг 352 у сталічнай Масюкоўшчыне, дзе загінула больш за 80 000 вязняў.
Распавядае гісторык Ірына Кашталян:
– Калі мы кажам пра ваеннапалонных, маштабы катастрофы на прыкладзе ваеннапалонных. Калі разбіраюць гісторыкі пытанні гэтых ахвяр, дзесьці каля мільёна дзвесце тысяч было ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі. З іх 810 тысяч загінула. Гісторыкі выдзяляюць Беларусь як цэнтральнае месца, дзе былі фактычна забітыя, таму што яны не заўсёды былі расстраляныя, але ўмовамі – холадам, голадам, хваробамі яны былі даведзеныя да смерці.
Мемарыяльную вечарыну зладзілі сябры грамадскай суполкі “Зберажом Масюкоўшчыну”, якія апякуюцца тэрыторыяй былога Шталага 352 і змагаюцца супраць яго сучаснай камерцыйнай забудовы.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск