be
pdf

Вечар над светам

Баена Юрка

Юрка Баена - тыповы сын беларускае вёскі ў Польшчы. Нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі вёскі. Былі ліквідаваны гэтак званыя абавязковыя пастаўкі дзяржаве малака, мяса і збожжа. Беларускія вёскі на Беласточчыне разам з польскай сельскай гаспадаркай павольна аджывалі, вырываліся з сацыялістычных дагматычных шаблонаў, павольна выходзілі на рынкавы прастор. 3 гэтага вынікае, што дзяцінства Ю.Баены прыпала на гады павольнага адраджэння Польскае дзяржавы і яе паходу ў бок рацыяналізму. Праўда, наперадзе былі яшчэ многія тармажэнні і нават паталогіі, прыкладам якіх можа быць ваеннае становішча ў 1981 годзе. Нягледзячы на гэта, Польшча выразна ўзышла на дарогу, з якое ўжо не магло быць павароту ў бок таталітарызму.

Беларускія аўтары: Баена Юрка
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае літаратурнае аб\'яднанне Белавежа
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб\'яднання Белавежа
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1998
  • Рэдактар: Валкавыцкі Георгій
  • Выдавец: Беларускае літаратурнае аб\'яднанне Белавежа
  • Памеры: 48 с., 21 см
  • ISBN: 83-85918-15-9
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 1998 by Юрка Баена
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: M-3210,3211, 10262, 10263
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org