Апавяданні і мініяцюры. Новая кніга Уладзіміра Сцяпана
2025-04-08 16:25
У выдавецтве "Мяне Няма" выйшла навінка ад аднаго з найлепшых майстроў айчыннай малой прозы - "ВАЎКА" Уладзіміра Сцяпана.
Сайт выдавецтва
анансуе навінку: "Лаканічныя, празрыстыя тэксты, у якіх няма ніводнага лішняга слова, зробленыя паміж мастацкай дакументалістыкай і аўтафікшнам. На першы погляд яны належаць да традыцыі чыстага рэалізму, але пры ўважлівым чытанні лёгка пабачыць, што аўтар адкрывае ў сваіх героях спрадвечную душу беларускага народа..." Замовіць кнігу можна тамсама.