- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганька з Васільком гулялі на лузе. Сонца толькі выглянула з-за лесу. Сцюдзёная раса, быццам крапіва, апякала босыя ногі. Кожная травінка, кожная кветачка свяціліся ў сонечных праменнях цудоўным агеньчыкам. — Як прыгожа! — ажно спыніўся Васілёк. Ён нахіліўся і пачаў нешта разглядваць. — Глядзі, Ганька,— паклікаў ён дзяўчынку,— самая прыгожая расінка.