Варшаўская выстава «Абуджэнне Беларусі» – выбух дасціпнасці і крэатыўнасці
2021-04-10 23:53
Большасць гэтых прац: пакатаў, фотакалажаў, карыкатураў і праектаў муралаў – паўсталі падчас мастацкай рэзідэнцыі беларускіх творцаў на Падляшшы, якую арганізаваў Фонд «Беларускі Дом».
У пятніцу, 9 красавіка, роўна праз 8 месяцаў ад пачатку беларускіх пратэстаў, у Варшаве адкрылася выстава «Абуджэнне Беларусі».
Тысячы яскравых і эмацыйных малюнкаў, плакатаў, калажаў і твораў стрыт-арту сталі не проста адлюстраваннем беларускіх падзеяў, яны натхнялі беларусаў адстойваць свае правы, змагацца за праўду і справядлівасць. Некаторыя з 66 мастацкіх працаў, прадстаўленых на выставе ў новай сядзібе «Беларускага дому» у Варшаве, ужо сталі вядомымі і папулярнымі. У якасці паштовак іх дасылалі палітвязням, праектавалі на будынкі дамоў і выкарыстоўвалі, як плакаты на маніфестацыях.
Большасць гэтых прац: пакатаў, фотакалажаў, карыкатураў і праектаў муралаў – паўсталі падчас мастацкай рэзідэнцыі беларускіх творцаў на Падляшшы, якую арганізаваў Фонд «Беларускі Дом», паведаміў яго старшыня Алесь Зарэмбюк. Ад імя Народнага антыкрызіснага кіравання і яго лідара Паўла Латушкі ў адкрыцці выставы ўдзельнічаў былы амбасадар Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка.
Выстава выяўленчага мастацтва «Абуджэнне Беларусі» паўстала пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы, а менавіта «Фонду міжнароднай салідарнасці». Старшыня праўлення Фонду Рафал Дзеньцялоўскі (Rafał Dzięciołowski) падкрэслівае, што польская дзяржава атрымала вялікі мандат ад свайго грамадства на падтрымку Беларусі:
-Такія мерапрыемствы, як сённяшняе выстава, з’яўляюцца выдатным адлюстраваннем таго, што цяпер перажывае беларускае грамадства. Дадзеная спроба запісаць універсальнай мовай мастацтва момант грамадска-палітычнага ўздыму ў Беларусі будзе даступная для шырокіх, неабазнаных колаў. З гэта пункту гледжання выстава «Абуджэнне Беларусі» дапамагае ў камунікацыі.
Выстава паўстала пры фінансавай падтрымцы МЗС Польшчы праз «Фонд міжнароднай салідарнасці», але на самой справе, галоўным спонсарам такіх захадаў з’яўляецца ўсё польскае грамадства. Без салідарнасці і жадання палякаў дапамагчы беларусам, у нас не было адпаведнага мандату, каб рэалізаваць гэты ды многія іншыя праекты.
Aмаль ¾ праектаў, якія цяпер рэалізуе «Фонд міжнароднай салідарнасці», накіраваныя на падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў. Спектр такіх праектаў вельмі шырокі: ад падтрымкі беларускіх уцекачоў тут, у Польшчы, да дапамогі ў змаганні беларускага грамадства за дэмакратычныя правы і свабоды ў сваёй краіне.
Прысутны на адкрыцці выставы «Абуджэнне Беларусі» заснавальнік ютуб і тэлеграм-каналаў «Нехта» Сцяпан Пуціла звярнуў увагу на ўздым крэатыўнасці і дасціпнасці, які знайшоў сваё адлюстраванне ў прадстаўленых працах.
На жаль праз эпідэмічныя абмежаванні цяпер выстава выяўленага мастацтва «Абуджанне Беларусі», адкрытая ў новай сядзібе «Беларускга Дома» у Варшаве, пакуль недаступная шырокай публіцы. Аднак арганізатары паабяцалі, што як толькі амбежванні будуць адменены, як зможа ўбачыць кожны.
Матэрыл з адкрыцця выставы слухайце ў далучаным файле!
Эдуард Жолуд