Валерыя Чарнаморцава пра беларускае жыццё ў Вільні
2023-04-19 16:05
Вядомую грамадскую актывістку Валерыю Чарнаморцаву затрымалі 18 кастрычніка 2022 года. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак, пасля перавялі ў СІЗА нумар 1.
Сёлета 16 студзеня Валерыі прысудзілі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда і яна нелегальна пакінула Беларусь. Цяпер яна жыве ў Вільні і актыўна ўключылася ў тамтэйшае беларускае жыццё:
– Нядаўна я правяла вечарыну, прысвечаную 40-годдзю адыходу ў набесную Беларусь
Ларысы Антонаўны Геніюш. Самая апошняя падзея беларускага рэлігійнага, хрысціянскага жыцця, гэта, канешне, першая беларуская літургія на Вялікдзень. Яна прайшла ўжо не ў межах РПЦ, а Канстанцінопальскага патрыярхату. Для нас гэта вельмі важна, для вернікаў. На начную літургію прыйшло больш за 150 чалавек.
Валерыя Чарнаморцава вядомая і як даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГу. Яна спрычынілася да стварэння Віртуальнага музею савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя