- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Штогод, як толькі надыходзіць лістапад — снежань, па беларускіх цэрквах і піўных (а яны звычайна месцяцца разам), у іншых эмігранцкіх установах у Злучаных Штатах Амерыкі, Канадзе, Аўстраліі, Вялікабрытаніі — усюды, куды вецер часу закінуў нацыяналістаў, адбываюцца малебны і ўзнімаюцца тосты за «герояў-случчакоў». «Прэзідэнты» абедзьвюх «радаў» — БНР і БЦР прымаюць адмысловыя пастановы і адозвы з нагоды чарговай гадавіны так званага «слуцкага паўстання», якое адбылося ў лістападзе—снежні 1920 года. У апошні час да іх далучаюцца то губернатар штата, то кангрэсмен Злучаных Штатаў Амерыкі. А ў 1984 годзе ў ЗША выйшаў афіцыйны даведнік, у якім пазначана: 27 лістапада — Дзень слуцкага паўстання.