- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыкметы мастацтва трэццяга тысячагоддзя і пошук новых візуальных формаў прадстаўляюць міжнародныя выставы, на якіх аб ядноўваюцца мастакі блізкія па духу, ідэям і філасофскім поглядам. 2-е Міжнароднае біенале акварэлі «Вада + Фарба», для ўдзелу былі запрошаны краіны, якія маюць агульную мяжу з Беларусью - Літва, Латвія, Украіна і Расія. Экспазіцыя выклікала надзвычайную зацікаўленасць да праблемы стану акварэльнага жывапісу, захоўвання яго традыцый і перасмыслення гэтага накірунка мастацтва ў кантэксце рэчаіснасці. Назва выставы «Вада + Фарба», а менавіта гэтыя паняцці натхняюць акварэлістаў, і менавіта яны зачароўваюць і рыхтуюць глебу для творчасці, менавіта яны падштурхнулі мастакоў да філасофіі, адкрыцця новых межаў і магчымасцяў гэтага віда мастацтва. (фрагмент)