- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У аўторак 13 сакавіка вечарам у Горках разбушавалася стыхія. Ад 20:30 разгуляўся моцны вецер. Паводле афіцыйных звестак сіноптыкаў, яго хуткасць дасягнула 24 м/с. Як паведамілі ў Горацкай метэастанцыі, вецер з хуткасцю 25 м/с з’яўляецца небяспечнай прыроднай з’явай. Да яе, слава Богу, у нашым горадзе не дайшло. Хоць і не хапіла зусім крыху – 1 м/с. Звязана гэта з ветрам ці не, але ў той сама вечар з боку магілёўскай запраўкі ў Горках людзі бачылі на небе яркую ўспышку святла. Гэта пацвердзілі і жыхары вёскі Мацюты. Відавочцы расказалі нам, што ўспышка была вельмі яркай, падобнай да шару, а не да звычайнай маланкі. Магчыма, стыхія недзе пашкодзіла электрычнасць.