- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У чарговым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з Аляксандрам Барталевічам з Узды — колішнім раённым чыноўнікам, які ў 2021 годзе быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Аляксандр Барталевіч мае дзве вышэйшыя адукацыі, але працуе ў Беластоку зборшчыкам мэблі і, падаецца, задаволены жыццём. Пагутарылі пра тое, як ва Уздзе стары касцёл не захацелі перадаваць вернікам, а калі той пачаў развальвацца — прадалі прыватніку, як ва Уздзе паўстала першая фабрыка Mark Formelle і чаму гэты бізнес узляцеў, пра футбол на раённым узроўні.