- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Тата, есці давай! — Маленькі Антось стаў у дзвярах і нахабна ўтаропіўся ў трох мужчын, што паселі вакол круглага стала. — Знікні, смаркач! — Мікола нездаволена азірнуўся і зрабіў пагрозлівы жэст рукой. — Няма ў нас нічога! — Ага, няма-а... — канючыў малы. — А ў сумцы што? Я бачыў! Дай кілек у соўсе! — Во я табе зараз дам! — Мікола скочыў з-за стала, і Антось, як той суслік у нару, схаваўся ў выратавальнай цемры калідора. — Ну канешне, кілек яму, — згадзіўся Юзік і сплюнуў на падлогу крошкі тытуню. — Як жа, разбяжымся... А нам чым тады закусваць, га, хлопцы? (фрагмент)