- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ранак быў цудоўным: празрыстым, ціхім, шматабяцаючым. За апошні пахмурны тыдзень сёння сонца паднімалася над купаламі царквы ў блакітным–блакітным, чыстым небе. І людзі былі цудоўныя: твары ветлівыя, ўсмешкі блукаюць. А яшчэ Тані нешта прыемнае прыснілася–прымроілся. Што – не памятае. Але застаўся ад сну настрой – узнёслы і лёгкі. Значыць, нешта прыемнае сёння здарыцца. Ды і чаму не здарыцца прыемнаму? Сёння вечарам у школе дыскатэка. Увогуле, вучыцца сёння амаль некалі. 10–А адказны за правядзенне Дня прафілактыкі СНІДу. (фрагмент)