- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «Апошнія сведкі» — другая кніга хронікі. Успаміны пра Другую сусветную вайну дзяцей — самых бесстаронніх і самых няшчасных яе сведак. Вайна, убачаная дзіцячымі вачыма, выявілася яшчэ больш пераканаўчай і уражальнай, чымс адлюстраваная жаночымі поглядамі ў кнізе «У вайны не жаночы твар».