Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Мудроў Вінцэсь, Вушанка

Вушанка

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Замецены след. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 208 с.

На прафсаюзным сходзе Мішку Зябліка, хаця ён і рабіў самаадвод, абралі ў мясцовы камітэт. Мішка было засмуціўся, але калі яго паляпалі па плячы, маўляў, не перажывай ужо так, перавёў дых. Напачатку грамадская праца не надта турбавала. Даво­дзілася, праўда, хадзіць на розныя паседжанні, наведаць у складзе камісіі моладзевы інтэрнат, а пад Новы год падпісаць нязграбным почыркам некалькі віншавальных паштовак заводскім ветэранам. Усе прафсаюзныя справы цягнуў на сваіх плячах старшыня мясцкаму Манучаранц. Але нечакана старшыню паклалі ў бальніцу з гнойным апендыцытам, і Мішка вымушаны быў ачоліць на нейкі час прафсаюзны «стол заказаў» і размеркаваць сярод работнікаў семдзесят слоікаў маянэзу. Занятак гэты даволі непрыемны: дэфіцыту, што паступаў у «стол заказаў», на ўсіх не хапала, і кожнага разу яго размеркаванне суправаджалася сваркамі і звадамі. Нядаўна размяркоўвалі 150 слоікаў зялёнага гарошку, дык жанчыны Манучаранца ледзь не пабілі. Адна патоля — «мая­нэзны спіс» ужо даўно складзены і перагляду не падлягаў. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Вушанка» у адным файле

Варта пазнаёміцца:

mp3
Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні

Восень у Вільні

апавяданні

Мудроў Вінцэсь

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »


pdf
epub

Замецены след

апавяданні

Мудроў Вінцэсь

Апавяданні, якія ўвайшлі ў гэты зборнік празаіка, вызначаюцца ўстурбаванасцю аўтара маральным станам грамадства. Пры гэтым сатырычная накіраванасць многіх з іх спалучаецца з мяккім лірызмам. Болей »


pdf
epub
Мудроў Вінцэсь, Меліярацыя з Альбэрам Камю

Меліярацыя з Альбэрам Камю

Мудроў Вінцэсь

Зборнік складаюць 10 апавяданняў, у якіх аўтар піша пра нашы дні, а таксама згадвае часы сваёй маладосці. Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Замецены след

Замецены след

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

На дварэ пачатак студзеня 1986-га, а на двары… — Мішка Шошын глядзіць у заснежанае вакно, дзе вісіць тэрмометр і задаволена паведамляе: «Сорак адно ачко». Мішкава задаволенасць зразумелая. Яшчэ пару «ачкоў», і заўтра на працу можна не выходзіць. Абвесцяць актываваны дзень. Раніцай было не болей за трыццаць, а з вечара мароз прыціснуў як мае быць. Сёння нядзеля, і мы па старой нафтаправоднай традыцыі граем у храп. (фрагмент) Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Чужы твар

Чужы твар

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дзве... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Марская душа

Марская душа

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Падхоплены гаманкім натоўпам, Юрка рушыў па платформе. Пасля вагоннай задухі людзі цяжка дыхалі, зморана аддзімаліся, хтосьці керхаў над самым ягоным вухам і ціха мацюкаўся. Усё пнуліся хутчэй вырвацца на прастор, а таму шыбавалі шырокім крокам, кранаючыся плечукамі і стукаючы мыскамі чаравікаў па пятках папярэднікам. Юрку наогул наступілі на пятку, але ён нават не азірнуўся. У вакзальных дзвярах утварыўся невялікі затор, Юрка налёг гру... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Селігер

Селігер

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Вадзім паскроб патыліцу, падхапіў бутэльку. «Сапраўды, чорт яго ведае… можа і адмоўнае штосьці напісаць. А то і наогул скажа, што ноч на двары, раніцай прыходзь», — апанаваны такімі думкамі, пляменнік пхнуў бутэльмент у палатняную торбу. Вадзім быў студэнтам 5-га курса політэхнічнага інстытута, але не ленінградскага, а правінцыйнага. Аднак пераддыпломную практыку праходзіў у горадзе на Няве, на заводзе «Рускі Дызель». І вось дыпломны пр... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Канец свету

Канец свету

Каляднае апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Саракагадовы Вася Кныш ішоў па галоўнай вуліцы пасёлка, з задавальненнем грукаючы па тонкім лядку разбітымі кірзачамі. Учора пад нагамі чвякала брудная слата, а мінулай ночы падмарозіла, выпаў завірушлівы снег, які намёў апраметнай чысціні гурбы. Але не толькі снег лагодзіў Васьчыну душу. Лагодзіла душу і тое, што заўтра Каляды, вольны ад працы дзень, і тое, што за пазухай мерна булькала гарэлка — па дарозе дахаты зайшоў у краму і прыха... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Зімовыя сны

Зімовыя сны

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Прамень сонца, што вырваўся з палону ружовай смугі, зрабіў снег невыносна бліскучым. Глядзець пад ногі не было як, таму ён прымружыўся, прыкрыў твар рукавіцай. Уваччу паплылі шэрыя плямы, а разам з імі паплыў, гнаны халоднымі слязьмі, размыты відарыс трактара. Трактар стаяў на ўзлеску, і там таксама былі забітыя, бо конь увесь час круціў галавой і пырхаў. Ён выпусціў з рук аброць, скінуў з плечука вінтоўку і, уторкнуўшы прыклад у востры... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Казка дзяцінства

Казка дзяцінства

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

— Бачыш лясок? За ім ужо была Польшча. Мішка Марыновіч зацягваецца цыгарэтай, цісне на газ, і спіна Сцяпанава ўціскаецца ў прыслон сядзення. Цёмна-зялёная сцяна, якая здалёк выглядала ўзлессем пуш­чы, паўстала паласой высозных елак. Мішка перахоплівае Сцяпанавы позірк, торгае галавой. — Палякі ўздоўж мяжы лес садзілі. Не ведаю нават, дзеля якой халеры. Відаць, каб Саветаў не бачна было. Тыя ўздоўж мяжы на трактарах ездзілі ды песні спяв... Болей »