![]() |
![]() |
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2022
Рэдактар: Рачкоўскі Віталь - апрацоўка
Мастацкі рэдактар: Палынскі Ігар
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
Памеры: 08:08:53
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Audiobook
Copyright © 2022 by Вінцэсь Мудроў, Сяргей Курыленка, Фонд Kamunikat.org, Асацыяцыя „Міжнародны саюз беларускіх пісьсменнікаў”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Чытае - Сяргей Курыленка
Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі.
Відэа: Кнігі бяз літар
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Kamunikat.org
Апавяданні, якія ўвайшлі ў гэты зборнік празаіка, вызначаюцца ўстурбаванасцю аўтара маральным станам грамадства. Пры гэтым сатырычная накіраванасць многіх з іх спалучаецца з мяккім лірызмам. Болей »
Зборнік складаюць 10 апавяданняў, у якіх аўтар піша пра нашы дні, а таксама згадвае часы сваёй маладосці. Болей »
На дварэ пачатак студзеня 1986-га, а на двары… — Мішка Шошын глядзіць у заснежанае вакно, дзе вісіць тэрмометр і задаволена паведамляе: «Сорак адно ачко». Мішкава задаволенасць зразумелая. Яшчэ пару «ачкоў», і заўтра на працу можна не выходзіць. Абвесцяць актываваны дзень. Раніцай было не болей за трыццаць, а з вечара мароз прыціснуў як мае быць. Сёння нядзеля, і мы па старой нафтаправоднай традыцыі граем у храп. (фрагмент) Болей »
На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дзве... Болей »
Падхоплены гаманкім натоўпам, Юрка рушыў па платформе. Пасля вагоннай задухі людзі цяжка дыхалі, зморана аддзімаліся, хтосьці керхаў над самым ягоным вухам і ціха мацюкаўся. Усё пнуліся хутчэй вырвацца на прастор, а таму шыбавалі шырокім крокам, кранаючыся плечукамі і стукаючы мыскамі чаравікаў па пятках папярэднікам. Юрку наогул наступілі на пятку, але ён нават не азірнуўся. У вакзальных дзвярах утварыўся невялікі затор, Юрка налёг гру... Болей »
Вадзім паскроб патыліцу, падхапіў бутэльку. «Сапраўды, чорт яго ведае… можа і адмоўнае штосьці напісаць. А то і наогул скажа, што ноч на двары, раніцай прыходзь», — апанаваны такімі думкамі, пляменнік пхнуў бутэльмент у палатняную торбу. Вадзім быў студэнтам 5-га курса політэхнічнага інстытута, але не ленінградскага, а правінцыйнага. Аднак пераддыпломную практыку праходзіў у горадзе на Няве, на заводзе «Рускі Дызель». І вось дыпломны пр... Болей »
Саракагадовы Вася Кныш ішоў па галоўнай вуліцы пасёлка, з задавальненнем грукаючы па тонкім лядку разбітымі кірзачамі. Учора пад нагамі чвякала брудная слата, а мінулай ночы падмарозіла, выпаў завірушлівы снег, які намёў апраметнай чысціні гурбы. Але не толькі снег лагодзіў Васьчыну душу. Лагодзіла душу і тое, што заўтра Каляды, вольны ад працы дзень, і тое, што за пазухай мерна булькала гарэлка — па дарозе дахаты зайшоў у краму і прыха... Болей »
Прамень сонца, што вырваўся з палону ружовай смугі, зрабіў снег невыносна бліскучым. Глядзець пад ногі не было як, таму ён прымружыўся, прыкрыў твар рукавіцай. Уваччу паплылі шэрыя плямы, а разам з імі паплыў, гнаны халоднымі слязьмі, размыты відарыс трактара. Трактар стаяў на ўзлеску, і там таксама былі забітыя, бо конь увесь час круціў галавой і пырхаў. Ён выпусціў з рук аброць, скінуў з плечука вінтоўку і, уторкнуўшы прыклад у востры... Болей »
На прафсаюзным сходзе Мішку Зябліка, хаця ён і рабіў самаадвод, абралі ў мясцовы камітэт. Мішка было засмуціўся, але калі яго паляпалі па плячы, маўляў, не перажывай ужо так, перавёў дых. Напачатку грамадская праца не надта турбавала. Даводзілася, праўда, хадзіць на розныя паседжанні, наведаць у складзе камісіі моладзевы інтэрнат, а пад Новы год падпісаць нязграбным почыркам некалькі віншавальных паштовак заводскім ветэранам. Усе прафс... Болей »
— Бачыш лясок? За ім ужо была Польшча. Мішка Марыновіч зацягваецца цыгарэтай, цісне на газ, і спіна Сцяпанава ўціскаецца ў прыслон сядзення. Цёмна-зялёная сцяна, якая здалёк выглядала ўзлессем пушчы, паўстала паласой высозных елак. Мішка перахоплівае Сцяпанавы позірк, торгае галавой. — Палякі ўздоўж мяжы лес садзілі. Не ведаю нават, дзеля якой халеры. Відаць, каб Саветаў не бачна было. Тыя ўздоўж мяжы на трактарах ездзілі ды песні спяв... Болей »