Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Дашкевіч Алег, Кабанчык

Кабанчык

Аповед

Дашкевіч Алег

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2005

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Дзеяслоў; Copyright © 2005 by Алег Дашкевіч; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дашкевіч Алег, Кабанчык. Аповед; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 14/2005; с. 151-153

У садзе, падчэпленая да галінаў старой грушы, вісіць вялізная кабанова туша. Пад ёю на сьнезе стаіць міска, куды сьцякае кроў. Дзед Ян падстаўляе пад струменьчык крыві медную конаўку. Побач, у запэцканым крывёй ватніку, стаіць дзядзька Міша. Настылая на марозе медзь пакрысе запаўняецца чырвоным. Ад конаўкі ўгару падымаецца густая пара. Гадзіну таму дзядзька Міша, наваліўшыся на кабана і чухаючы за хракавым вухам, мерыўся вызваліць кабанову душу на волю даўгою, вузкаю, з канаўкай для сьцёку крыві, калёнай швайкай. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Дашкевіч Алег

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Дашкевіч Алег, Настальгія па „Нашай ніве”

Настальгія па „Нашай ніве”

Дыптых

Дашкевіч Алег

— О-ба-на! — Старэйшы прапаршчык выхапіў газету з рук байца Н., задаволена пасьміхнуўся, глянуў на першую старонку і зрабіў твар сур’ёзным, як у лейтэнанта. — Таварыш баец, прапаную вам слухаць мяне, і слухаць уважліва. Салдат увогуле, а баец сьпецназу Узброеных сілаў перадусім, мусіць думаць выключна пра пастаўленую камандзірам задачу... Вы дзе ёсьць? — слушна, не чакаючы адказу, працягваў прапаршчык, — вы на палігоне. На палігоне, а н... Болей »


video
Дашкевіч Алег, Журналісты

Журналісты

Дашкевіч Алег

“Напачатку 1990-х, пасьля распаду Савецкага Саюза і падзення жалезнай заслоны, беларускія журналісты нарэшце адчулі значэньне, вартасьць і задавальненьне, якія нясе іх прафэсія”, - такімі словамі пачынаюць фільм ягоныя аўтары. Перад камэрамі выступаюць журналісты й супрацоўнікі незалежных мэдыяў, якія распавядаюць пра свой жыцьцёвы выбар. Адныя рызыкуюць свабодай і жыцьцём, працуюць у апазыцыйных выданьнях, іншыя выбралі кар’еру і спаўн... Болей »


video
Дашкевіч Алег, Выбар

Выбар

дакумэнтальны фільм

Дашкевіч Алег

Фільм зьняты напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у 2001-м, паказвае настроі ў калектывах дзяржаўных прадпрыемстваў у Менску і ў правінцыі. Сьціплы побыт працаўнікоў і заклікі Лукашэнкі аб абмежаваным спажываньні мяса кантрастуюць з раскошаю ўлады. Ці маюць беларусы выбар? -- Маюць, -- сьцьвярджае аўтар фільму, паказваючы вызваленьне ад савецкага ўціску і правядзеньне рынкавых рэфомаў у Польшчы й Летуве. – Для Польшчы “Салідарнасьць” гэта ў... Болей »