![]() |
![]() |
Data wydania: 2016
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2016 by Сяргей Астравец, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Астравец Сяргей, Саргасава мора. Апавяданні, — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 81)
Па Радыё-Крок сказалі ў навінах, што выйшаў пяцісоты нумар «Рыцара на кані», і што рэдактарам калісьці быў я — цяпер, маўляў, карэспандэнт замежнай радыёстанцыі. Нішто сабе рэклама. У краіне, дзе лепей не звяртаць на сябе ўвагі. Пазней заходзіў Карповіч, фатограф, прыносіў здымкі: я з калегамі трымаю першы нумар газеты. На наступным з друкарскай машыны выпаўзае неразрэзаная стужка газетных паасобнікаў. Але мяне не было дома, калі ён заходзіў. Для юбілейнага нумара якраз і напісаў — як мы рабілі першы, які атрымаўся экспромт, як друкары выкарысталі замест чырвонай іншую фарбу, і шчыт з рыцарам апынуўся на бела-бэзава-белым пасе газетнай шыльды. А ўвечары была пагулянка ў рэстарацыі. У зарэчнай. Не хацелася ехаць, побач з домам, у Старым горадзе можна было лепей пасядзець. І апошнімі днямі дзьмулі жудасныя сцюдзёныя вятры, амаль мост хістала. Былі запрошаны госці, але ніхто не прыехаў. Што нікога, апроч сваіх, не будзе, стала ясна толькі за сталом. (фрагмент)
Autorzy białoruscy: Астравец Сяргей
Katalog: Kamunikat.org
Акінчыц чакае Дайну каля шыкоўнага гатэля Gutenberg. За мураваным плотам могілкі. Ці добрае месца для гатэля? І для сустрэч? Часам рамантычных? Спыняюцца здарожаныя аўтобусы. Іх чакаюць. Нямала тых, хто карыстаецца мовай СССР, які ў труне. Вецер, колкі — ледаваты дождж. Наставіць каўнер, зашпіліць на ўсе гузікі даўгі плашч колеру хакі. Акінчыц падкрэслена чытае мясцовую газету. Ён — не іхні. Ён не прызнаецца. Ніколі не адчуваў сябе іхн... Więcej »
Грунвальдскія схілы жаўцелі пожняй. Стракатай стужкай расцятыя на сектары для машын. Памыліся мінеральнай вадою, нехта здолеў пагаліцца, Акінчыц не стаў. Рыцарскі лагер стракацеў шатрамі і палаткамі. Наводдаль кантрасна знерухомелі два гелікоптары. З неба апусціўся наступны, да яго кінулася чарада людзей: чыноўнікі, вайскоўцы, рэпарцёры. З вялізнай чорнай цыгарай мікрафона па-над галовамі. Колькі жаўнераў лянотна глядзелі на рэдкіх ціка... Więcej »
Местачкоўцы разыходзіліся з чырвонага, свежазбудаванага касцёла. Амаль насупраць у праваслаўнай каплічцы служба зацягвалася. Побач капліцы была магіла ідэолага паўстання. Сцены распінала быццам патурбаваны вулей, перапоўнены агрэсіўным гудам, гатовы вымкнуцца вонкі, атакаваць. Моладзь выбралася з аўтобусаў і нерашуча тапталася паміж касцёлам і могілкавай цэркаўкай. У руках былі забароненыя сцягі. Чакалі, хто курыў, хто размаўляў. Бацюшк... Więcej »
Цёмна. Ноч. Мяжа. Стаяць і стаяць яшчэ. Лепей не думаць. На мяжы час спыніўся, на мяжы нічога не адбываецца. Мяжа здранцвела. Халодна і няўтульна. Змрочна й трывожна. Час запавольваецца, ператвараецца у вату. Часавая твань. Дрыгва. Адвечны беларускі стан. Магчыма, гэтак чакаюць узняцця, паступовага, каб быць ратавальным, а не балесным, нават смяротным, узняцця на паверхню, да вольнага паветра, на свабоду, на адкрыты прасцяг. Хаця невядо... Więcej »
Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне. Хутка беларускіх не застанецца. Іх і не стала… Дамовіліся сустрэцца з грузінскім актывістам на Стэфана Баторыя. Кавалевіч, сказаў я. Ён н... Więcej »
Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта зараз я пра гэта падумаў. Тады, уначы мысліў аб знаёмцы, ён таксама на жыццё ганарарамі зарабляе. Калі вярнуліся з паўднёвага мора з жонкай... Więcej »
Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюлетэнь у выбарчую скрынку, лічба кубкаў кавы, келіхаў, кілішкаў, куфляў. Як калісьці салдатамі два гады вымяраліся колькасцю з’едзеных яек, даўжынёю ск... Więcej »
Ён спрытна ўскараскаўся ў высокае стрэльчата-гатычнае праймо былога акна. Яго падтрымлівалі, падпіхвалі, смакуючы наперад спевы. Ён устаў з каленяў, выпрастаўся, залямантаваў, узняўшы, замахаўшы рукамі. Яму падалі гітару. «“Песня касцюшкоўцаў”, марш іхні!» — абвясціў блазнавата-радасна. «Рубон!» — абазваліся здолу захоплена, хоць не вельмі згуртавана. Спявак выняў інструмент з падарожнага футарала, нетаропка спраўдзіў гучанне. «А зараз ... Więcej »
Няма, знікла са сцяны кнігарні вялікая рэпрадукцыя Брэйгеля. Кнігарня. Шыкоўныя альбомы. Фламандскія майстры. Трыумфаванне біялагічнага: разяўленыя раты, шчокі ў лоі, чэравы. Мясістыя далоні ў тлушчы. Шэрагі кумпякоў, барвовыя каўбасы. Медзяныя селядцы. Гронкі рабцаў, індыкаў. Чвякаюць прожары. Рагочуць, расплюхваюць віно п’янюгі. Круглагрудыя фламандкі з глякаў падліваюць чырвонага або бурштыннага — у шклянкі, куфлі. Сонца залаціцца ў ... Więcej »
Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй марнасцю выклікаючы неакрэсленую шкадобу. Як слівы, якія заўжды непазбежна пачыналі гнісці пад дрэвам у суседнім двары, казытліва пахнучы б... Więcej »