- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Параўнанні надаюць мове яркасць, адметнасць і той непаўторны каларыт, які адрознівае адну мову ад іншай. Яны ўзбагачаюць гаворку за кошт сваёй здольнасці трапна і вобразна выяўляць сутнасць самых разнастайных з’яў. Прапанаваны слоўнік – вопыт найбольш поўнага збору ўстойлівых беларускіх народных параўнанняў. Змяшчае больш за 8 тыс. параўнальных выразаў рознага тыпу. Дэфініцыя ўключае тлумачэнне значэння, геаграфічную і стылістычную характарыстыку, у неабходных выпадках даецца каментарый культаралагічнага характару. Захаваны дыялектныя асаблівасці маўлення. Слоўнік разлічаны на фалькларыстаў, лінгвістаў, перакладчыкаў, будзе карысны як настаўнікам беларускай мовы, так і майстрам слова – пісьменнікам, журналістам, а таксама ўсім, хто шануе родную мову.