- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Таболіч Алена Уладзіміраўна нарадзілася ў в. Горна Зэльвенскага раёна Гродненскай вобл. «перад Вялікаднем». Скончыла Зэльвенскую школу, Мінскі інстытут замежных моў. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Перакладае з англійскай мовы. Аўтар кніг перакладаў «Срэбны дождж» (1999), «Ліхтарык глогу: пераклады» (2006), «Ryhor Baradulin. Ksty (пераклады)» (2006) і дапаможнікаў для студэнтаў. Рэкамендаваны ў СБП Рыгорам Барадуліным, Лявонам Баршчэўскім, Пятро Васючэнкам і Сяргеем Панізьнікам. У кнігу «Ліхтарык глогу: пераклады» ўвайшлі пераклады вершаў брытанскіх, амерыканскіх, ірландскіх, шатландскіх і валійскіх паэтаў на беларускую мову. Асобны раздзел склалі перастварэнні беларускай паэзіі па-ангельску.