Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Астравец Сяргей, Саргасава мора

Саргасава мора

Апавяданні

Астравец Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016

Рэдактар: Пашкевіч Алесь, Пятровіч Барыс

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Выпуск 81

Памеры: 280 с.

ISBN: 978-985-7144-40-2

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2016 by Сяргей Астравец, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

УДК: 821.161.1-3

У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе… Нельга адкладаць сваё жыццё, калі не даспадобы рэчаіснасць. Нічога не выйдзе... А добрая Беларусь – яна толькі ў галовах. У сэрцах. У душах. Але яе няма на зямлі.

Беларускія аўтары: Астравец Сяргей

Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Варта пазнаёміцца:

epub
Астравец Сяргей, Гутэнберг

Гутэнберг

Апавяданне

Астравец Сяргей

Акінчыц чакае Дайну каля шыкоўнага гатэля Gutenberg. За мураваным плотам могілкі. Ці добрае месца для га­тэля? І для сустрэч? Часам рамантычных? Спыняюцца здарожаныя аўтобусы. Іх чакаюць. Нямала тых, хто карыстаецца мовай СССР, які ў труне. Вецер, колкі — ледаваты дождж. Наставіць каўнер, зашпіліць на ўсе гузікі даўгі плашч колеру хакі. Акінчыц падкрэслена чытае мясцовую газету. Ён — не іхні. Ён не прызнаецца. Ніколі не адчуваў сябе іхн... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Рэверансы

Рэверансы

Апавяданне

Астравец Сяргей

Грунвальдскія схілы жаўцелі пожняй. Стракатай стужкай расцятыя на сектары для машын. Памыліся мінеральнай вадою, нехта здолеў пагаліцца, Акінчыц не стаў. Рыцарскі лагер стракацеў шатрамі і палаткамі. Наводдаль кантрасна знерухомелі два гелікоптары. З неба апусціўся наступны, да яго кінулася чарада людзей: чыноўнікі, вайскоўцы, рэпарцёры. З вялізнай чорнай цыгарай мікрафона па-над галовамі. Колькі жаўнераў лянотна глядзелі на рэдкіх ціка... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Банальны краявід у рэштках прамення

Банальны краявід у рэштках прамення

Апавяданне

Астравец Сяргей

Местачкоўцы разыходзіліся з чырвонага, свежазбудаванага касцёла. Амаль насупраць у праваслаўнай каплічцы служба зацягвалася. Побач капліцы была магіла ідэолага паўстання. Сцены распінала быццам патурбаваны вулей, перапоўнены агрэсіўным гудам, гатовы вымкнуцца вонкі, атакаваць. Моладзь выбралася з аўтобусаў і нерашуча тапталася паміж касцёлам і могілкавай цэркаўкай. У руках былі забароненыя сцягі. Чакалі, хто курыў, хто размаўляў. Бацюшк... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Анабіёз

Анабіёз

Апавяданне

Астравец Сяргей

Цёмна. Ноч. Мяжа. Стаяць і стаяць яшчэ. Лепей не думаць. На мяжы час спыніўся, на мяжы нічога не адбываецца. Мяжа здранцвела. Халодна і няўтульна. Змрочна й трывожна. Час запавольваецца, ператвараецца у вату. Часавая твань. Дрыгва. Адвечны беларускі стан. Магчыма, гэтак чакаюць узняцця, паступовага, каб быць ратавальным, а не балесным, нават смяротным, узняцця на паверхню, да вольнага паветра, на свабоду, на адкрыты прасцяг. Хаця невядо... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Цытрусавы гай

Цытрусавы гай

Апавяданне

Астравец Сяргей

Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне. Хутка беларускіх не застанецца. Іх і не стала… Дамовіліся сустрэцца з грузінскім актывістам на Стэфана Баторыя. Кавалевіч, сказаў я. Ён н... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Мандарынавая вайна

Мандарынавая вайна

Апавяданне

Астравец Сяргей

Па Радыё-Крок сказалі ў навінах, што выйшаў пяцісоты нумар «Рыцара на кані», і што рэдактарам калісьці быў я — цяпер, маўляў, карэспандэнт замежнай радыёстанцыі. Нішто сабе рэклама. У краіне, дзе лепей не звяртаць на сябе ўвагі. Пазней заходзіў Карповіч, фатограф, прыносіў здымкі: я з калегамі трымаю першы нумар газеты. На наступным з друкарскай машыны выпаўзае неразрэзаная стужка газетных паасобнікаў. Але мяне не было дома, калі ён зах... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Headache

Headache

Апавяданне

Астравец Сяргей

Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта зараз я пра гэта падумаў. Тады, уначы мысліў аб знаёмцы, ён таксама на жыццё ганарарамі зарабляе. Калі вярнуліся з паўднёвага мора з жонкай... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Рэпарцёр у горадзе

Рэпарцёр у горадзе

Апавяданне

Астравец Сяргей

Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюле­тэнь у выбарчую скрынку, лічба кубкаў кавы, келіхаў, кілішкаў, куфляў. Як калісьці салдатамі два гады вымяраліся колькасцю з’едзеных яек, даўжынёю ск... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Губерня

Губерня

Апавяданне

Астравец Сяргей

Ён спрытна ўскараскаўся ў высокае стрэльчата-гатычнае праймо былога акна. Яго падтрымлівалі, падпіхвалі, смакуючы наперад спевы. Ён устаў з каленяў, выпрастаўся, залямантаваў, узняўшы, замахаўшы рукамі. Яму падалі гітару. «“Песня касцюшкоўцаў”, марш іхні!» — абвясціў блазнавата-радасна. «Рубон!» — абазваліся здолу захоплена, хоць не вельмі згуртавана. Спявак выняў інструмент з падарожнага футарала, нетаропка спраўдзіў гучанне. «А зараз ... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Рэпрадукцыя Брэйгеля

Рэпрадукцыя Брэйгеля

Апавяданне

Астравец Сяргей

Няма, знікла са сцяны кнігарні вялікая рэпрадукцыя Брэйгеля. Кнігарня. Шыкоўныя альбомы. Фламандскія майстры. Трыумфаванне біялагічнага: разяўленыя раты, шчокі ў лоі, чэравы. Мясістыя далоні ў тлушчы. Шэрагі кумпякоў, барвовыя каўбасы. Медзяныя селядцы. Гронкі рабцаў, індыкаў. Чвякаюць прожары. Рагочуць, расплюхваюць віно п’янюгі. Круглагрудыя фламандкі з глякаў падліваюць чырвонага або бурштыннага — у шклянкі, куфлі. Сонца залаціцца ў ... Болей »