be
pdf

Хроніка Белай Русі

Белы Алесь
Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы

Алесь Белы, бадай, адзіны гісторык і даследчык, які найбольш грунтоўна падышоў да справы вызначэння паходжання назвы Белая Русь. На сённяшні дзень аўтар распрацаваў 12 розных тэорый, якія вылучаны як расейскімі, так польскімі і беларускімі гісторыкамі. Пачаў сваё даследаванне з аналізу старажытных мапаў, якія складаліся яшчэ ў часы Сярэднявечча, бо менавіта па мапах магчыма прасачыць пачатак назвы. Доследы і меркаванні аўтара, базуючыся на рознабаковых крыніцах, сцвярджаюць архаічнасць і старажытнасць назвы Белая Русь. Сведчанні пра якую ён знаходзіць задоўга да пачатку з'яўлення самога этнасу. Цікавымі з'яўляюцца доследы і назвы Русь, якую гісторык выводзіць з фінамоўнага абазначэння варажскага, у дадзеным выпадку швецкага, слова РУОССІ, што абазначае дружыну ваяроў. Што ж тычыцца назвы Белая Русь, то з цягам гістарычных падзей яна мяняла сваё абазначэнне, пакуль не дайшла да нашага часу і прыняла канчатковую форму. Аўтар вельмі падрабязна аналізуе кожны гістарычны перыяд і кожную змену, звязаную з гістарычнымі ўмовамі. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Белы Алесь
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Гістарычны Агляд
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2000
  • Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд
  • Памеры: 238с., іл., 21см
  • ISBN: 985-6599-12-1
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 2000 by Алесь Белы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 85, 187, EEDC — 3220
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org