Літаратурная Беларусь, 5 (165) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

5 (165) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-05

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку пад пантонную пераправу для танкаў цераз раку Одэр. Такая задача ўвогуле складаная: трэба вызначыць шырыню ракі, хуткасць плыні, глыбіню, зручныя падыходы для танкаў. A калі яшчэ рабіць гэта пад агнём ворага... З аддзяленнем разведчыкаў гвардыі сяржанта Горкіна доўга назіралі за пярэднім краем немцаў, пазначаючы на карце агнявыя кулямётныя кропкі. Вызначылі месца, дзе лягчэй навесці пантонную пераправу. Далажыўшы камбату пра выкананне загаду, я вярнуўся да свайго ўзвода, які знаходзіўся на ўзлеску. Там мы размясціліся побач з пантанёрамі. На світанку нечакана пад’ехаў «Віліс». З машыны выйшаў высокі хударлявы генерал з трыма зоркамі на пагонах. Гэта быў камандуючы І-й гвардзейскай арміяй генерал-палкоўнік Грэчка. Генерал у суправаджэнні ад’ютанта i аховы накіраваўся да пантанёраў. I ў гэты момант аднекуль здалёк пачулася кулямётная чарга, потым яшчэ, i вось ужо кулі заціўкалі побач. Можа, камандуючы на гэта i не звярнуў бы ўвагі, але параніла аднаго салдата з яго аховы. Генерал спыніўся i злосна загадаў: — Камандзіра пяхотнага прыкрыцця пераправы да мяне! Старшы па званні ў гэты момант быў наш камбат. Ён падбег да генерала i далажыў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Абрамчук Раман, Файл з каранёвага каталога

Арлоў Уладзімір, Для свайго люду — па-беларуску!

Аўсяннікава Тамара, «Адзіны на зямлі». Пра перапіску Яўгеніі Янішчыц і Сяргея Панізніка

Баравік Марыя, Памятны крыж

Баторын Фелікс, Цень і запалка

Клышка Анатоль, Чыгрын Сяргей, Герб, гімн, сцяг, «Буквар»… Анатолю Клышку — 85

Супрунчук Віктар, Ахоўнік

Сыс Сяржук, Паміж Купаю і Кабыльнікам

Федарэнка Андрэй, Тое, што ўваходзіць

Фрончак Збiгнеў Уладзімеж, Прыгоды барона Мюнхгаўзэна ў Любліне

Шкірманкоў Фелікс, За восем дзён да перамогі

Варта пазнаёміцца:

pdf
Літаратурная Беларусь, 4 (188) 2022

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

4 (188) 2022

У красавіку адзначае 75-годдзе вядомы беларускі пісьменнік, майстар прачулай і лірычнай прозы, галоўны рэдактар колішніх «Літаратуры і Мастацтва» і «Нёмана» Алесь ЖУК. Шчыра жадаем яму многіх сонечных вёснаў і снежных зімаў! Перад Новы годам змыла зіму разам з усім яе снегам. І хрышчэнскіх марозаў няма, хаця ветрана, холадна. Толькі зранку закаламуцілася неба і пасля абеду вецер паспрабаваў закруціць мяцеліцу. Шкода толькі, што не надоў... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (187) 2022

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

3 (187) 2022

У ноч з 6 на 7 студзеня 1918 года ленінскі ўрад разагнаў Устаноўчы Усебеларускі з’езд — «вчерашний день революции»: на гэты форум трапіла мала бальшавікоў, там загучаў зусім не бальшавіцкі тон, адпаведна ў выніку ўлада законна магла перайсці да кааліцыі, дзе бальшавікі былі б у меншасці, і былая Расійская імперыя пайшла б далей не ленінскім шляхам. Савецкі ўрад нанёс паражэнне не толькі народнаму волевыяўленню, але парламентарызму і дэм... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (186) 2022

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

2 (186) 2022

Здавалася б, пытанне ў назве бессэнсоўнае, бо ўсім вядома, што Беларусь — усходнееўрапейская краіна. Усё так, калі б не адзін парадокс: у Заходняй Еўропе ўсе краіны Цэнтральнай Еўропы таксама лічацца ўсходнееўрапейскімі. Іншымі словамі, Цэнтральная Еўропа ўключае толькі тыя краіны, якія бачаць сябе ў гэтай частцы кантынента. Таму што Цэнтральная Еўропа — гэта насамрэч не геаграфія, а інтэлектуальная канцэпцыя вызвалення ад Усходу. Гэта... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (185) 2022

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

1 (185) 2022

Вядомая беларуская пісьменніца і нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч нядаўна дала інтэрв’ю DW. Яна расказала, чым жыве ў эміграцыі, чаму не вярнулася б цяпер у Мінск, нават калі б ёй гарантавалі бяспеку, пра сваю новую кнігу і пра тое, чым у выніку скончыцца «беларуская рэвалюцыя». DW: За некалькі дзён да ад’езду пад вашым домам дзяжурылі таніраваныя мікрааўтобусы і супрацоўнікі ў цывільным. Вы таму і з’ехалі? Святлана Алексіевіч: Та... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (184) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

12 (184) 2021

Вакол беларускай мовы з зайздроснай рэгулярнасцю разгараюцца баталіі, і тычацца яны не толькі яе сучаснага стану. Мовазнаўцы і гісторыкі і па сёння не могуць пагадзіцца наконт таго, на якую мову Скарына пераклаў Біблію, што можна лічыць уласна беларускай мовай і з якіх часоў варта адсочваць яе развіццё. Паспрабуем прыгледзецца да мовы Вялікага Княства Літоўскага, бо ўсім вядома: лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Дык як жа ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 11 (183) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

11 (183) 2021

10 снежня 2021 года вядомаму беларускаму пісьменніку Алесю Каско споўнілася б 70 гадоў. На жаль, цяжкая хвароба заўчасна абарвала яго жыццё… Алесь Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна 10 снежня 1951 года. Скончыў філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна, працаваў настаўнікам у роднай вёсцы, карэспандэнтам Жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда», рэдактарам на Брэсцкай абласной студыі тэлебачан... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (182) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

10 (182) 2021

Паважаныя аматары беларускага мастацкага вольнага слова! Да вашай увагі — электронны працяг «Літаратурнай Беларусі», папяровая версія якой сёлета была забароненая разам са штотыднёвікам «Новы час». У Беларусі ўжо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць… Тым не менш — мы былі і будзем. Жыве Беларусь! Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8-9 (180-181) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8-9 (180-181) 2021

Перад вамі апошні — у гэтым часе — папяровы выпуск «Літаратурнай Беларусі». У Беларусі, дзе ўжо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб старадаўнім скарынаўскім метадам распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Дзе не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць… У падобнае немагчыма было паверыць 15 гадоў таму, калі ў ліпені 2007-га выйшаў першы нумар «Літаратуркі». Не хочацца верыць у гэта і цяпер…Вось... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (179) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (179) 2021

6 ліпеня — 170-я гадавіна з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Янкі Лучыны. Сыракомля і Дастаеўскі Нарадзіўся Янка Лучына — так ён пачаў падпісваць сябе пад беларускімі творамі, а сапраўднае імя — Іван Неслухоўскі — у Менску ў 1851 годзе. Ён паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх (герба «Дамброва»), згадкі пра які адносяцца да XIII стагоддзя. Тады продак пісьменніка Пшэ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (178) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (178) 2021

Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу, як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала цябе ў Шклоўскай калоніі, дзе ты адбываў няволю. Цяжка было ў тое паверыць. Цяжка было па вяртанні дахаты разгарнуць твой апошні ліст ужо п... Болей »