- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як жа хочацца скруціцца ракаўкай, згарнуцца шчыльна, абхапіўшы рукамі калені і знерухомець на нейкі час, каб пасля выпрастацца ўдоўжкі, у струнку, расплюшчыць вочы і гуліверскім крокам рушыць у туман. Менавіта так зрабіла мая дачка, калі, праседзеўшы каля вакна ў чужым пад’ездзе на апошнім паверсе, асцярожна выйшла пасля апоўначы на пустую малазнаёмую вуліцу, зацягнутую дымам і гарам ад стрэлаў і выбухаў. Недзе ўнізе цякла Свіслач, значыцца, дом быў у іншым баку. Дзіўная рэч – ісці навобмацак па родным горадзе цёплай жнівеньскай ноччу, пераступаючы ўяўныя цені дрэў ды ліхтароў у маўкліні, ад якой закладала вушы. Праз кароткі час да яе далучыліся двое. Агаломшаны хлопец, што вылез з-пад куста непадалёк Кальварыйскага моста, і грамадзянін Ізраіля, які казаў па-англійску. Утрох яны спусціліся да Нямігі, дзе разышліся моўчкі. Праязджаючы міма таго дома, кожнага разу заву яго пра сябе Домам Евы. (Фрагмент)