Унікальныя тэатральныя дэкарацыі аўтарства Язэпа Драздовіча паказалі журналістам
2021-07-27 15:13
Дэкарацыі спалучаюць у сабе гісторыю мясцовага тэатру, тэатру нацыянальных меншасцяў і творчасць славутага беларускага мастака.
Тэатральныя дэкарацыі, створаныя Язэпам Драздовічам, якія захоўваюцца ў Гістарычным музеі ў Беластоку патрабуюць рэстаўрацыі. Таму іх пакуль нельга прадставіць шырэйшай публіцы. Аднак дзякуючы ініцыятыве грамадзкага дзеяча Аляксея Трубкіна ўдалося зладзіць закрыты паказ для журналістаў.
Дырэктар Падляскага музею ў Беластоку Пёт Нядзёлка тлумачыць унікальнасць і агромнсітую важнасць дэкарацый, створаных славутым беларускім мастаком Язэпам Драздовічам:
- Гэта абсалютна бясцэнныя экспанаты з пункту гледжання самога музея і нашай калекцыі. Гэта ўнікальныя памяткі, якія засталіся пасля дзейнасці культурных таварыстваў на тэрыторыі Беласточчыны ў міжваенны час. Гэта таксама адзіныя творы Язэпа Драздовіча ў калекцыі Падляскага музея. Апрача гэтага, яны абсалютна арыгінальныя. Такія артэфакты спалучаюць у сабе гісторыю мясцовага тэатру, тэатру нацыянальных меншасцяў і творчасць славутага графіка, а гэта ўнікальнае спалучэнне. Захаванне і рэстаўрацыя тэатральных дэкарацый аўтарства Язэпа Драздовіча для нас з'яўляецца прыярытэтам.
На прэзентацыі малавядомых твораў Язэпа Драздовіча з мікрафонам пабываў Яраслаў Іванюк.
Слухайце аўдыё!
эж