Ад Беластока да Берліна. Прэзентацыі новых кніг Уладзіміра Арлова
2023-05-30 09:13
Уладзімір Арлоў распачынае тур з прэзентацыямі новых кніг "Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча", "Імёны Свабоды" і "Ад Еўфрасінні да Скарыны", выдадзеных фондам Kamunikat.org у Беластоку.
У бліжэйшыя дні Уладзімір Арлоў прадставіць свае новыя кнігі чытачам у Беластоку, Варшаве, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве, Познані і Берліне.
Полацак – не толькі калыска нашай дзяржаўнасці, але і метафізічны лабірынт, дзе спляліся шляхі герояў розных часоў: Еўфрасіння, Скарына, Напалеон, манахі-езуіты, навучэнцы кадэцкага корпусу…
31 мая ў Беластоку легендарная кніга
“Таямніцы полацкай гісторыі” Уладзіміра Арлова распачынае цыкл прэзентацый новых выданняў аўтара, здзейснеых фондам "Камунікат". Кніга вытрымала каля дзесятка выданняў. Сёння зноў можам патрымаць у руках свежую папяровую версію, паслухаць і задаць пытанні аўтару.
1 чэрвеня сустрэча з Уладзімірам Арловым адбудзецца ў Варшаве і будзе прысвечана 160-годдзю паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі. На імпрэзе пісьменнік раскажа, чыім жа быў лозунг «Межы Айчыны пазначым крывёю!» і падзеліцца многімі гістарычнымі цікавосткамі.
Спадар Уладзімір распавядзе пра новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага, рэйкавую вайну і іншыя малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расейскіх карнікаў, лёсы паўстанцкіх камандзіраў, пра жанчын у паўстанні: маці, жонак, каханых...
У Лодзі ў межах сустрэчы пройдзе прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова "Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча" і новага выдання знакамітай кнігі "Імёны свабоды" з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён. Наведвальнікі сустрэчы змогуць атрымаць аўтограф пісьменніка і набыць упадабаныя выданні.
Калі: 2 чэрвеня, пачатак а 18:30
Дзе: Mediateka MeMo (Mediateka Memo, Łódź ul. Moniuszki 5, заля Warsztatowa)
Уваход вольны!
Падрабязнасці - на
старонцы ў фэйсбуку.
4 чэрвеня ў Кракаве пройдзе творчая сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, прысьвечаная 160-годдзю паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі. Невядомыя факты пра ўдзел жанчын у змаганні з расейскімі каланізатарамі: Людвіка Ямант і Апалонія Серакоўская, Каміла Марцінкевіч і Эліза Ажэшка.
У межах сустрэчы - прэзентацыя новай кнігі Ул.Арлова "Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча" і знакамітай кнігі "Імёны свабоды" з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён. Дыялог з залай і аўтограф-сесія - неадменныя элементы сустрэчы!
Калі: 4 чэрвеня, пачатак а 15:30
Дзе: Willa Decjusza (Kraków, ul. 28 Lipca 1943 17a)
Уваход вольны!
Падрабязнасці - на
старонцы ў фэйсбуку.
5 чэрвеня ва Уроцлаве адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, прысвечаная беларускай гісторыі ХІХ ст. - «Змагарнае стагоддзе». Размова будзе ісці пра мары і планы філаматаў і філарэтаў, змагарны 1831-ты і тое, чаму графіню Эмілію Плятэр параўноўваюць з Жаннай д`Арк...
14:00 - 16:00 продаж кніг
16:00 - 17:00 сустрэча з дзецьмі Клубу "Спадчына"
17:00 - 19:00 сустрэча з дарослымі
Арганізатары: Клуб "Спадчына" разам з Dolnośląska biblioteka publiczna im. Tadeusza Mikulskiego we Wrocławiu.
Падрабязнасці:
Як нараджаюцца кнігі? 6 чэрвеня прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова "Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча" і кнігі "Імёны свабоды" з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён пройдзе ў Познані.
Падрабязнасці - на
старонцы ў фэйсбуку.
7 чэрвеня RAZAM e.V., Інстытут Пілецкага і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat запрашаюць на творчую сустрэчу з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым у Берліне.
Сустрэча будзе прысвечана 160-годдзю паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі. Новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага, малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расейскіх карнікаў, роля жанчын у паўстанні - спадар Арлоў раскрые гэтыя тэмы ў шчырай і адкрытай размове.
Таксама Арлоў прадставіць публіцы сваю новую кнігу “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча” - яе першую частку рэжым прызнаў „эксртрэмісцкай“ - і зачытае ўрыўкі са знакамітых „Імёнаў свабоды” з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.
Сустрэча будзе праходзіць на беларускай мове.
Падрабязнасці - на
старонцы ў фэйсбуку.