Уладзімір Арлоў распавёў у Беластоку пра „Таямніцы полацкай гісторыі
2023-06-01 16:00
Полацак – не толькі калыска нашай дзяржаўнасці, але і метафізічны лабірынт, дзе спляліся шляхі герояў розных часоў: Еўфрасіння, Скарына, манахі-езуіты, навучэнцы кадэцкага корпусу…„Таямніцы полацкай гісторыі”
Уладзіміра Арлова – кніга легендарная, якая вытрымала каля дзясятка перавыданняў. Цяпер яе перавыдадзеную версію зноў можна патрымаць у руках.