Уладзімір Арлоў: «Наступная сустрэча няхай зноў пройдзе ў амбасадзе»
2025-03-29 19:42
У Цюрыху чарговы раз прагучала лекцыя "Ад Рагвалода да БНР", падчас якой беларускі пісьменнік распавядаў пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці.
"У Цюрыху я не ўпершыню, - гаварыў Уладзімір Арлоў, - але мінулы раз (здаецца, нават у мінулым жыцці) у 2019 годзе, калі таксама прыязджаў на сустрэчу са швейцарскімі беларусамі, быў тут толькі праездам. Паспеў, праўда, наведаць магілы Джойса і набеліста Канэцці, аўтара славутага рамана “Асляпленне”. Сама ж тагачасная сустрэча адбывалася ў беларускай амбасадзе ў Берне з удзелам кіраўніка нашай дыпмісіі Паўла Мацукевіча, які, дарэчы, лепей за ўсіх напісаў беларускую дыктоўку. Цяпер, дзякуючы спадарыні Ганне Тарасевіч, пабачыў і Цюрыхскае возера, і сам горад, і вітражы Шагала ў саборы Фраўмюнстэр…"

І ўсё ж, галоўнае ўражанне па меркаванні Уладзіміра Арлова — цеплыня гістарычна-літаратурнай вечарыны, што прайшла пры падтрымцы Беларуска-швейцарскай асацыяцыі
RAZAM.CH: "Калі даць волю фантазіі… Няхай наступная такая імпрэза зноў пройдзе ў амбасадзе нашай краіны!"
29 сакавіка з беларускім пісьменнікам і Фондам Kamunikat.org, які ў гэтым годзе адзначае 25-гадовы юбілей, сустрэнуцца беларусы Вісбадэна, 30 сакавіка - Кёльна.