Улады пачалі праверку БАЖ
2021-06-22 13:22
Міністэрства юстыцыі пачало маніторынг дзейнасці ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
У лісце, які прыйшоў на адрас арганізацыі ў панядзелак, ідзе размова аб прадастаўленні тысяч дакументаў за перыяд з 1 студзеня 2018 года і па сёння. Сярод таго, што прапануецца прадаставіць у Мінюст, — спісы сябраў журналісцкага аб’яднання, заявы на ўступленне ў БАЖ, пратаколы пасяджэнняў выбарных органаў, усе ўваходныя і выходныя лісты за гэты час, уся фінансавая дакументацыя і многае іншае.
Як адзначыў у нашым эфіры намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі, сітуацыя была даволі чаканай, і арганізацыя да яе гатовая:
– Мы будзем змагацца за рэгістрацыю, за тое, каб БАЖ захаваць. Уся нашая дзейнасць ва ўсе гады была законнай і абсалютна празрыстай. Мы заўсёды запрашалі Мінюст на ўсе нашы з’езды афіцыйным лістом. І мы дасылалі кожны год справаздачы ва ўсе органы, якія нас кантралююць. Спадзяемся, што захаваем БАЖ. Прадстаўнік Мінюста паведаміў, што дакументы БАЖ у ведамстве чакаюць да раніцы серады, 23 чэрвеня.
Цалкам гутарка ў далучаным файле.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя