- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я – чараўнік. Вось запалю ў печы, буду глядзець на Агонь і з ім размаўляць. Ха-ха! Я буду размаўляць з Агнём. Не верыце? Ваша справа. Мы будзем не проста размаўляць, мы будзем тварыць з ім жыццё, валадарыць лёсамі. А лёс непрадказальны, і куды ён паверне, не ведаем пакуль ні я, ні мой сябра. Такая вось цікавая ў нас гульня. Шкада, у мяне сапсаваўся фоцік, я папрасіў бы свайго сябра Агня зрабіць сэлфі і выклаў бы яго ў Instagram. Шкада, у мяне няма сёмага айфона ці хаця б iPhone 6 and 6 Plus. Я зрабіў бы відэа і змясціў бы яго ў YouTube. Кравец без ботаў. У старых чараўнікоў не бывае новых айфонаў. А мой дагістарычны LG Recording, на якім размаўлялі, мабыць, яшчэ дыназаўры ў эпоху ранняга палеаліту, умее толькі папярэдзіць будзільнікам, каб гаспадар не заснуў ля Агню і не забыўся закласці комін, калі дагарыць у печы. (фрагмент)