- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    I тут, у гэтым пляскатым, падобным на блiн стозе, на якi ўзбiлiся выпадкова надвячоркам, не было спакою. Сякач доўга не мог заснуць, усё тоўк Юрку нагамi ў спiну, то мармытаў нешта няскладнае, то падхоплiваўся як апараны з месца, сцiснуўшы ў руцэ тронак страпарэза, тупа азiраўся наўкола. Ад аднаго ягонага цяжкога, звераватага позiрку ў Юркi мiжволi замiрала сэрца. Лежачы на спiне, ён рабiў выгляд, што спiць, а сам тым часам пiльна сачыў з-пад рукi за кожным рухам хаўруснiка.