- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі паэт Славамір Адамовіч за свой твор «Убей президента!» адсядзеў у турме 10 месяцаў. Гэта быў 1996 год.
Надоечы мастака Алеся Пушкіна прызналі палітвязнем. Мастак з 30 сакавіка знаходзіцца пад арыштам. Яго вінавацяць у «рэабілітацыі нацызму». Падставай для справы стаў партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства Пушкіна. Яўген Шыхар са зброя ў руках да 1955 года змагаўся з камуністычнай уладаў на паўночных захадзе Беларусі. Няма ніякіх доказаў таго, што Жыхар удзельнічаў разам з нацыстамі ў вынішчэнні беларусаў. Аднак гэта не перашкода для Генпракуратуры Беларусі. Справа Алеся Пушкіна далёка не першы прыклад пераследу творцаў рэжымам Лукашэнкі.
Беларускі паэт Славамір Адамовіч за свой твор «Убей президента!» адсядзеў у турме 10 месяцаў. Гэта быў 1996 год. І хаця закідвалася яму таксама спроба нелегальнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, бадай ніхто ня мае сумненняў, што быў ён першым творцам у найноўшай гісторыі Беларусі, якога арыштавалі, трымалі за кратамі а потым асудзілі за літаратурны твор.
Наш падляскі карэспандэнт Яраслаў Іванюк пагутарыў з паэтам Славамірам Адамовічам, які цяпер знаходзіцца за Палярным Кругам у Нарвегіі, пра падзеі чвэрць гадовай даўніны, а таксама пра сённяшнія беларускія рэаліі.
Размову слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж