- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На вуліцы спёка, а мы гуляем у футбол. І не абы-дзе, а на баскетбольнай пляцоўцы каля гасцініцы. Ганяць мячык там вельмі зручна, бо пляцоўка агароджаная металёвай сеткай. — Дваццаць два — сямнаццаць! — крычыць Мішка Гук, капітан супернікаў. Мішка толькі што забіў дваццаць другі гол у нашы брамы. У горле перасохла, вочы засціць пот. Стаўлю мячык на цэнтр і бачу стрыжаную галаву Пецькі Лапця, нашага суседа. Пецька, адставіўшы вольную руку, як гэта робяць старыя цёткі, цягне паўнюткі сіфон. (фрагмент)