У Збучы на Падляшшы прайшоў Археалагічны фэст
2023-09-05 12:07
Паводле археолагаў, гарадзішча ў Збучы з’явілася ў другой палавіне ІХ стагоддзя.
Клімат сярэднявечча завітаў у Збуч, што ў Чыжоўскай гміне на Беласточчыне. На гістарычным гарадзішчы прайшоў Археалагічны фэст. Для наведвальнікаў быў падрыхтаванa шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх рэканструкцыі сярэднявечных баёў, рукадзелле, даўнія рамёствы, сярэднявечная ды сучасная кухня. Мэта мерапрыемства – паказаць культурніцкае багацце рэгіёна. Усё пры гуках песень музычных калектываў з Беласточчыны.
Паводле археолагаў, гарадзішча ў Збучы з’явілася ў другой палавіне ІХ стагоддзя. Археалагічны фэст зладзілі ў рамках Еўрапейскіх дзён спадчыны.
слухайце аўдыё