en

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў пераклад рамана Рэмарка “Чорны абеліск”

2023-09-15 21:33
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў пераклад рамана Рэмарка “Чорны абеліск”

“Чорны абеліск” (1956) – другі раман знакамітага нямецкага пісьменніка Эрыха Марыі Рэмарка – выйшаў у выдавецтве “Янушкевіч” па-беларуску ў арыгінальным перакладзе. Гэта раман пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Германію, за якую так баліць Рэмарку.

Як і большасць твораў Рэмарка, “Чорны абеліск” вельмі аўтабіяграфічны. У цэнтры ўвагі — звычайныя людзі, якія цeрпяць крах прывычных установак і правіл у пасляваенным свеце. Тут амаль няма адназначна станоўчых і адмоўных персанажаў — чытач сам ацэньвае і вызначае герояў. 

Пераклад з нямецкай Іны Хоміч

Раман можна набыць на сайце выдавецтва ці на Allegro.

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org