У Віцебску выйшла манаграфія, прысвечаная Кітабу Хасяневіча
2025-08-16 22:08
У выдавецтве Віцебскага дзяржаўна ўніверсітэта імя П. М. Машэрава пабачыла свет манаграфія беларускага мовазнаўца Віктара Несцяровіча «Мірадж-намэ» з Кітаба Абрагіма Хасяневіча (1832)"
У грунтоўнай навуковай працы прыводзіцца беларускамоўны варыянт асманскага рэлігійнага твору у кірылічнай транслітарацыі. Таксама пададзены пераклад на сучасную беларускую мову, даецца характарыстыка пісьма, правапісу і мовы гэтага тэксту.
Кнігу можна
набыць у Менску ў кнігарні
«Акадэмічная кніга».