У Вільні беларусы замежжа абмяркоўвалі праблемы палітыкі, культуры і мовы
2023-04-24 21:39
Арганізатарам канферэнцыі выступіў офіс Святланы Ціханоўскай.
Беларуская культура і мова – як яе захоўваць у сённяшняй сітуацыі паза межамі Беларусі, як развіваць беларускія ініцыятывы за мяжой, як павінна выглядаць супрацы гэтых ініцыятываў з палітычнымі цэнтрамі і як беларускім дыяспарам супрацоўнічаць з беларусамі, якія засталіся ў краіне.
Гэта галоўныя тэмы, на якіх засяроджвалася Канферэнцыя «Беларусаў Свету - 2», якая падчас выходных праходзіла ў Вільні. Яе арганізатарам быў офіс Святланы Ціханоўскай.
Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.
Яраслаў Іванюк