У Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці пачала працаваць кнігарня
2023-04-04 16:35
У Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці пачала працаваць кніжная крама – у асартыменце кнігі па-беларуску для дарослых і дзяцей.
У Цэнтры беларускай салідарнасці ёсць свая невялікая бібліятэка, цяпер пачаўся і продаж кніг. Таксама ў Варшаве кнігі па-беларуску можна купіць у Беларускім моладзевым хабе, ёсць прадаўцы на маркетплэйсе Allegro. Ці выгодна адкрываць яшчэ адну кропку для продажу?
- Канкурэнцыя цяпер умоўная, бо прадаўцоў няшмат. У нас, напрыклад, большы арганізацыйны досвед, што датычна продажу кніг. На Allegro працуюць ці самі выдаўцы і ў іх абмежаваны асартымент, ці крамы, якія займаюцца рускамоўнымі кнігамі і дадаткова прадаюць беларускія.
Мы імкнемся, каб быў максімальна шырокі асартымент: усе магчымыя выдавецтвы, рускамоўныя і беларускамоўныя аўтары. Калі абапірацца на сусветны досвед запатрабаванасці літаратуры ў свеце, то на першым месцы дэтэктывы, на другім – жаночыя раманы, і на трэцім фэнтэзі. У нас ёсць недахоп літаратуры для падлеткаў - гэтая ніша не запаўняецца.
Зміцер, прадстаўнік Цэнтру Беларускай салідарнасці, на пытанне, ці выгодная справа гандаль кнігамі, ён іранічна заўважае, што прадаваць нафту было б, канешне, больш прыбыльна. Але нехта мусіць дбаць і пра культуру.
Слухайце сюжэт у далучаным файле!
вх