22 чэрвеня ў Варшаве пройдзе Купалле
2024-06-19 15:42
Фонд "Купалінка" і Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашаюць беларусаў Варшавы сустрэцца і адзначыць разам Купалле 22 чэрвеня на берагах Віслы.
Гэта цудоўная нагода пражыць разам самую кароткую, поўную сьветлых таямніцаў ноч года. Сьпяваць песьні, танчыць абрадавыя танцы пад апекай найлепшых профі, плесьці вянкі, шукаць папараць-кветку і новых сяброў.
У праграме свята - латарэя, фотасэсія і конкурс на найлепшы нацыянальны строй. Арганізатары абяцаюць ненавязьлівую і эфектную канцэртную праграму, інтэрактыў і любімы ўсімі вольны мікрафон. Не абыдзецца без вянкоў, што плывуць па рацэ...
І без добрай літаратуры! У гасцей свята будзе цудоўная магчымасць
набыць кнігі, выдадзеныя Фондам Kamunikat.org.